Аляксандр Сініца

Дата затрымання: 12 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 1 красавіка 2024

Суддзя: Елісеенка Вячаслаў

Аляксандра Станіслававіча Сініцу асудзілі паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Вядома, што яму 19 год.

У судзе Докшыцкага раёна 28 лістапада 2022 года суддзя Вячаслаў Елісеенка прызначыў мужчыну паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Разгляд справы пачаўся 25 лістапада 2022 г.

Вядома, што Аляксандр Сініца апошнім часам актыўна крытыкаваў докшыцкія аб’екты гандлю – за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і кепскія санітарныя ўмовы.

Выйшаў на волю 1 красавіка 2024 г. 

За надпіс "3%" на сцяне крамы ў Докшыцах хлопца асудзілі на паўтара года калоніі

У судзе Докшыцкага раёна 28 лістапада асудзілі 19-гадовага Аляксандра Сініцу паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вячаслаў Елісеенка прызначыў мужчыну паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»