Аляксандр Самаль

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Барэйка Дзяніс

Аляксандр Самаль абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады –  на той час начальніка ГУБАЗ МУС Беларусі Мікалая Карпянкова (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Дзяніс Барэйка.

Аляксандр Самаль быў затрыманы напрыканцы сакавіка 2021 года, і пасля прад’яўлення абвінавачання вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

У судзе Маладэчанскага раёна 27 верасня 2022 года вынесены прысуд. Суд прызначаў Самалю пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Таксама прызнаў права аб спагнанні на карысць Карпянкова матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Абразіў у "Аднакласніках" былога начальніка ГУБАЗІК Мікалая Карпянкова: вынікі суда ў Маладэчна

У судзе Маладэчанскага раёна 27 верасня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Самалю, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады – на той час начальніка ГУБАЗ МУС Беларусі Мікалая Карпянкова (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»