Аляксандр Самайловіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 ліпеня 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Супічэнка Аляксандр

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксандр Вячаслававіч Самайловіч — маркетолаг з Мінску. 18 красавіка 2024 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска яму быў вынесены прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Суддзя Аляксандр Супічэнка прызнаў яго вінаватым і асудзіў да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Да пасяджэння мужчына знаходзіўся пад вартай, яго вызвалілі пасля абвяшчэння прысуду.

Вядома, што Самайловіч прызнаў віну. У пастанове суда адзначана, што наўмыснасць яго дзеянняў «з прычыны ягоных унутраных пратэсных перакананняў» нібыта даказваецца тым, што ён сфатаграфаваўся з нацыянальным сцягам — «атрыбутам пратэснай накіраванасці і ягоных палітычных поглядаў».

10 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Затрыманыя супрацоўнікі прадстаўніцтва LG у Беларусі

Паводле "Нашай Нівы", затрыманыя — супрацоўнікі Аляксандр Самайловіч, Андрэй Магазіннікаў, Анастасія Малевіч і Наталля Пугачова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»