Аляксандр Саланінка

Дата нараджэння: 29 траўня 1991

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Аляксандр Пятровіч Саланінка мае вышэйшую адукацыю і працуе шліфавальшчыкам на дзяржаўным прадпрыемстве.

У судзе Партызанскага раёну Мінска 6 сакавіка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

2 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

“Дэманстраваў V-абразны жэст”. Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2,5 гады “хатняй хіміі”

У судзе Партызанскага раёну Мінска 6 сакавіка 2023 года асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»