Аляксандр Сакалоўскі

Дата затрымання: 30 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 6 верасня 2023

Суддзя: Шаціла Сяргей

Аляксандр Эдуардавіч Сакалоўскі з Мінску быў асуджаны 4 лютага 2022 года на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за супраціў участковаму, які яго затрымліваў за навушнікі з "Пагоняй". Аляксандра прызналі вінаватым паводле арт. 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).

Па падліках праваабаронцаў вызвалены 6 верасня 2023 г.

Мінчука асудзілі да двух гадоў калоніі за супраціў участковаму — той яго затрымліваў у дварах за навушнікі з "Пагоняй"

Суд Савецкага раёна Мінска 4 лютага 2022 года асудзіў да двух гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 50-гадовага мінчука Аляксандра Сакалоўскага. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 30 кастрычніка мінулага года — тады ўчастковы ўбачыў увечары ў краме мужчыну ў навушніках з "Пагоняй". Міліцыянт вырашыў, што той незаконна пікетуе, і прыняў рашэнне яго затрымаць, нягледзячы на тое, што быў на выхадным і ў грамадзянскай форме. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»