Аляксандр Рандарэнка
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса — Рэабілітацыя нацызму
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Буруноў Яўген
Месца зняволення: СІЗА-2
Групы: Лекары
Аляксандра Іграрвіча Рандарэнка абвінавацілі ў «рэабілітацыі нацызму» (ч. 1 арт. 130-1 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Судзіць лекара пачалі 17 снежня 2024 году ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме, прысуд вынес суддзя Яўген Буруноў.
Аляксандра затрымалі ў красавіку разам з сябрам — падчас анлайн-стрыма з правакатарам яны сказалі, што «святкуюць» тэракт у «Крокус Сіці Холе». Яго моцна збілі пры затрыманні.
19 снежня 2024 года яму прысудзілі 4 гады калоніі. Таксама суд прыняў рашэнне канфіскаваць ягоны тэлефон «Apple iPhone 12 Pro».
Віцебскаму лекару, якога моцна збілі пры затрыманні, прызначылі 4 гады калоніі за каментары