Аляксандр Пятрашка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 траўня 1988

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 лістапада 2022

Суддзя: Скок Васіль

Справы: Справа Зельцэра

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Аляксандравіч Пятрашка быў затрыманы ў Гродне па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Вядома, што Аляксандр праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пазней быў пераведзены ў жодзінскую следчую турму №8, а пасля у гродзенскую Турму № 1.

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок 22 чэрвеня 2022 г. прызнаў Аляксандра вінаватым і асудзіў яго на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што Аляксандр прызнаў сваю віну. 

14 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, Аляксандр мусіў выйсці на волю ў лістападзе 2022 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»