Аляксандр Піўчук
Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1966
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Пятрова Алена
Групы: Рабочыя
Піўчук Аляксандр Васільевіч быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна горада Гродна паводле арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). З 19 сакавіка па 4 красавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Пятрова Алена.
Быў затрыманы за каментары. Працаваў на «Гродзенскам шклозаводзе». На «пакаяльным відэа» Аляксандр казаў, што быў затрыманы за абразлівыя каментары на адрас кіруючых асоб Беларусі. Таксама сілавікі абвінавацілі яго ў «русафобіі».
Апеляцыя на прысуд разгледжана 4 чэрвеня 2024 года. Старшыня судовай калегіі Валер Раманоўскі.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.