Аляксандр Пінчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 ліпеня 1973
Дата затрымання: 22 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Асадчая Наталля, Кузьмічонак Святлана
Месца зняволення: Турма № 1
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Аляксандр Леанідавіч Пінчук — жыхар Калінкавічаў, які 2 лютага 2022 г. быў асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці).
Тэрмін Аляксандр адбываў ў аршанскай папраўчай калоніі № 8. Стала вядома, што яму хочуць узмацніць пакаранне. Суд аб пераводзе палітвязня ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму адбыўся 24 лістапада 2022 г. Рашэнне прымала суддзя Святлана Кузьмічонак.
Меркавана, Аляксандру змянілі рэжым на турэмны: у снежні 2022 яго перавялі ў гродзенскую Турму № 1.