Аляксандр Стругальскі
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 4 студзеня 1977
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Багінскі Сяргей
Справы: Данаты
Групы: Дзяржслужачыя
Аляксандр Пятровіч Стругальскі – былы галоўны інжынер ААТ "Мілкавіта". На гэтай пасадзе ён працаваў з 2019 г. да моманту затрымання.
Асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводле арт. 361-2 КК. Вырак суда ад 13 лютага 2024 года: 3 гады "хатняй хіміі" (абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу).
Утрымліваўся ў СІЗА-3.
1 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Гомелі асудзілі галоўнага інжынера "Мілкавіты", нібыта ён фінансаваў "экстрэмісцкую" дзейнасць
За «фінансаванне экстрэмісцкіх арганізацый» затрыманы 45-гадовы жыхар Гомеля