Аляксандр Перапечка
жыхар Слуцка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 сакавіка 1986
Дата затрымання: 20 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 студзеня 2021
Дата вызвалення: 18 студзеня 2022
Суддзя: Шутко Аляксандр
Пракурор: Нарута Павел
Аляксандр Іванавіч Перапечка — жыхар Слуцка, абвінавачаны па ч. 1 арт. 339 (Хуліганства) за тое, што 4 жніўня рассыпаў "вожыкі" на тэрыторыі каля будынка Слуцкага РАУС.
У выніку былі пашкоджаныя шыны аўтамабіляў двух супрацоўнікаў міліцыі, на месцы канфіскавалі 38 будаўнічых шрубаў, а дзеянні жыхара Слуцка кваліфікавалі як хуліганства.
Пракурор папрасіў суд 5 студзеня 2021 года пакараць случака абмежаваннем свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Але суддзя Аляксандр Шутко 6 студзеня 2021 года прызначыў больш жорсткае пакаранне і асудзіў яго да абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год.
Яго накіравалі адбываць пакаранне ў ПУАТ №7 пад Пружаны.
Аляксандр цалкам адбыў пакаранне і 18 студзеня 2022 выйшаў на волю.
Cлучака пакаралі годам "хіміі" за раскіданыя шрубы каля будынка РАУС