Аляксандр Патаповіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 верасня 1997
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 верасня 2023
Справы: Пратэсты Ваўкавыск
Аляксандр Сяргеевіч Патаповіч - жыхар Ваўкавыска, асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, а таксама, каб адпомсціць. Абвінавачаны сваёй віны ў наездзе на міліцыянтаў не прызнаў і адзначыў, што ніякіх прычын для помсты міліцыі ён не мае, а ад палітыкі ўвогуле далёкі.
Суд Ваўкавыскага раёна 26 сакавіка 2021 года пакараў Патаповіча 2 гадамі і 6 месяцамі “хіміі”. Але дзяржабвінаваўца вырашыў аспрэчыць прысуд суда першай інстанцыі, і першага чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе было прынята новае рашэнне аб замене пакарання на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Адбываў тэрмін у ПК № 1.
Па падліках праваабаронцаў вызваліўся ў 2023 г.
23-гадовага жыхара Ваўкавыска судзяць за наезд на міліцыянтаў, у якіх няма пашкоджанняў
Справа Аляксандра Патаповіча: Сведак дапыталі паўторна, бо шмат супярэчнасцяў у паказаннях
Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага
Доўгая ваўкавыская справа завяршылася: Патаповічу - два з паловай гады "хіміі"
Яшчэ аднаго асуджанага Гарадзенскі абласны суд замест "хіміі" адправіў у калонію