Аляксандр Патапаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1954
Дата затрымання: 25 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 траўня 2024
Суддзя: Траццякова Наталля
Пракурор: Барысенка Наталля
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Аляксандр Фёдаравіч Патапаў жыве ў в. Хатоля Віцебскай вобласці, паходзіць з Украіны. Быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі ў каментарах у "Аднакласніках" (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Вядома, што да гэтага Аляксандра ўжо затрымлівалі паводле адміністратыўнай справы, тады яму прызначылі штраф.
Згодна з наяўнай інфармацыяй, падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сур'ёзна параненая. Пасля гэтага, знаходзячыся пад уплывам эмоцый, 8 і 16 ліпеня 2022 года Аляксандр размясціў у сацыяльнай сетцы два каментары, якія экспертыза палічыла "абразлівымі".
Разгляд справы пачаўся 10 лістапада 2022 г. у судзе Віцебскага раёна. На адным з пасяджэнняў Аляксандр заявіў, што ў яго пастаянна дрэннае самаадчуванне, цяжкасць у галаве, слабасць і ён вымушаны прымаць абязбольвальныя сродкі. Аднак медык СІЗА, якога выклікалі ў суд, паведаміў, што мужчыну аказваецца належная медыцынская дапамога, змяшчэнне ў стацыянар не патрабуецца. У выніку суддзя Наталля Траццякова 16 лістапада 2022 г. прызнала Аляксандра Патапава вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
У снежні Аляксандра этапавалі з СІЗА-2 у ПК № 15.
Выйшаў на волю напрыканцы вясны 2024 г.
"Я баюся за сваё жыццё", — заявіў суду асуджаны на два гады калоніі Аляксандр Патапаў
Суддзя забараніла палітвязню выкарыстоўваць у апошнім слове ўкраінскія словы, хаця яны былі ідэнтычнымі беларускім