Аляксандр Палівода
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 траўня 1999
Дата затрымання: 20 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 траўня 2021
Дата вызвалення: 19 траўня 2022
Суддзя: Главацкі Павел
Аляксандр Анатольевіч Палівода — жыхар вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, асуджаны 24 сакавіка 2021 года на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу).
Паводле абвінавачання, у студзені 2021 г. Палівода сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай школы і выкінуў яго непадалёк. У рамках гэтай крымінальнай справы ў абвінавачанага арыштавалі тэлефон і ўзялі падпіску аб нявыездзе.
З 20 траўня 2021 г. пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №48. Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і 19 траўня 2022 г. выйшаў на волю.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Чарговая "хімія" за здзек над дзяржаўным сцягам на Берасцейшчыне