Аляксандр Пачкоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1991
Дата затрымання: 5 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 5 снежня 2022
Суддзя: Гулевіч Галіна
Аляксандр Аляксандравіч Пачкоўскі са Светлагорска асуджаны да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі ў тэлеграме (арт. 368 Крымінальнага кодэксу — Абраза прэзідэнта).
Утрымліваўся ў СІЗА-3, на пачатку лютага 2022 быў пераведзены ў ПК-15.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.