Аляксандр Новікаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 снежня 1951

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 траўня 2024

Суддзя: Піскуноў Аляксандр

27 чэрвеня 2022 года ў Гомельскім абласным судзе вынесены вырак Аляксандру Пятровічу Новікаву. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2015 года № 241-3) і ч. 1 арт. 179* (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2019 года № 220-3) Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым у распальванні іншай сацыяльнай варожасці і розні, незаконным зборы і распаўсюду звестак пра асабістае жыццё.

Суддзя Аляксандр Піскуноў асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме. Канчатковае пакаранне прызначанае шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: яго асудзілі да трох месяцаў арышту паводле арт. 179 і да двух гадоў пазбаўлення волі — паводле арт. 130.

Утрымліваўся ў СІЗА-3. Адбываў пакаранне ў ПК-3

Выйшаў на волю ў траўні 2024 года.

"Я на свае вочы ўбачыў злачынны свет і тое, як ставяцца да асуджаных. А сярод іх нямала невінаватых. Па маіх ацэнках (у мяне багатая статыстыка) такіх каля 10%. А сярод так званых бэчэбэшнікаў — да 90%", — напісаў Новікаў у сваім фэйсбуку пасля вызвалення.


* Арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя дадзеныя») быў унесены ў Крымінальны кодэкс толькі пасля падзей у жніўні 2020 года (пачаў дзейнічаць з 19 чэрвеня 2021 года), таму Аляксандра Новікава судзілі паводле арт. 179 Крымінальнага кодэкса, які цяпер выключаны з яго. Але, адпаведна, на момант, калі мужчына разгалошваў дадзеныя, дзейнічала забарона на гэтыя дзеянні, вызначаная арт. 179 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»