Аляксандр Несцярэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 студзеня 1996
Дата затрымання: 7 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 9 ліпеня 2024
Суддзя: Малашанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Алегавіч Несцярэнка асуджаны 9 верасня 2022 г. судом Маскоўскага раёна Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК РБ (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Вольга Малашанка 4 сакавіка 2022 г. прызначыла мужчыну 2 гады і 6 месяцаў "хіміі".
Апеляцыйная скарга на прысуд разглядалася Мінскім гарадскім судом 20 траўня 2023 г.
Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 45, але, як стала вядома, у кастрычніку ён быў пераведзены ў Турму № 4.
Мусіў выйсці на волю летам 2024 г.