Аляксандр Міронаў

Дата нараджэння: 31 ліпеня 1989

Дата затрымання: 24 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму

Суддзя: Грынкевіч Іван

Пракурор: Ярашэвіч Дзмітрый

Месца зняволення: Следчая турма №8

Аляксандр Аляксандравіч Міронаў быў затрыманы 24 лютага 2022 года ў Жодзіне. 

Яго абвінавацілі ў тым, што мужчына пакінуў паведамленні з заклікам сабрацца а 17.00 каля крамы Green, каб выказаць свой пратэст супраць вайны Расіі з Украінай. З Аляксандрам зрабілі “пакаяльнае” відэа. На камеру ён раскайваўся ў сваіх дзеяннях і казаў пра тое, што ў 2020 годзе таксама заклікаў да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. 

Яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).

5 траўня 2022 г. распачаўся разгляд справы, 10 траўня быў вынесены прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Іван Грынкевіч, дзяржаўны абвінаваўца старшы памочнік пракурора горада Жодзіна Дзмітрый Ярашэвіч.

За заклікі ў тг-каналах жодзінскаму палітвязню прысудзілі два гады калоніі

Па версіі дзяржаўнага абвінавачання А. Міронаў без атрымання дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў, з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў з 11 кастрычніка 2020 года па 24 лютага 2022 года быў актыўным удзельнікам тэлеграм-канала “Жодино 97%” і “Жодино для жизни-чат”, якія з’яўляюцца экстрэмісцкімі, размяшчаў там паведамленні, якія ўтрымлівалі заклікі да ўдзелу ў групавых дзеяннях, чым ажыццявіў арганізацыю групавых дзеянняў, а таксама падрыхтоўку асобаў да ўдзелу ў гэтых дзеяннях.

 

Адрас для лістоў: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах: