Аляксандр Міхайлаў

Дата нараджэння: 16 красавіка 1982

Дата затрымання: 12 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Будрэвіч Сяргей

Пракурор: Філіпенка Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 2

Аляксандр Уладзіміравіч Міхайлаў — прадпрымальнік з Віцебска, быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Суддзя Сяргей Будрэвіч 4 лютага 2022 прызнаў яго вінаватым па артыкулах Крымінальнага кодэксу аб пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).

Адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2.

За абразу салдата тэрміновай службы, дзвюх супрацоўніц МУС і Лукашэнкі віцебскаму прадпрымальніку далі два гады калоніі

Падчас судовага пасяджэння Міхайлаў распавёў суду пра тое, што на допыце ў СК Барысава, куды пасля затрымання яго прывезлі да следчай Ягоравай, ён убачыў, што тэкст у яе быў набраны яшчэ да пачатку допыту. Са слоў абвінавачанага, яна напісала яго паводле зместу "пакаяльнага" відэа, якое пра Міхайлава знялі і выклалі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»