Аляксандр Якута
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 22 сакавіка 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены
Якута Аляксандр Мікалаевіч асуджаны 22 снежня 2023 года ў судзе Савецкага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак або ўдзел у іх). На "пакаяльным" відэа ад 16 лістапада 2023 года затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у трох паслявыбарчых акцыях пратэсту, падчас адной з якіх быў "у вобразе шатландскага вікінга".
Па інфармацыі "Наша Ніва", затрыманаму Аляксандру Якуце 37 гадоў. Ён мінчук, працуе ў фітнэс-цэнтры "Адрэналін" у Малінаўцы. Таксама Аляксандр — сертыфікаваны нутрыцыёлаг (эксперт па здаровым харчаванні). Цікавіцца гісторыяй, а таксама любіць ездзіць на матацыкле. У жніўні 2020 года Якута А.П. ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (ч. 1 арт. 23.34 папярэдняй рэдакцыі КаАП).
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Фітнэс-трэнера Аляксандра Якуту асудзілі за ўдзел у мінскім Маршы на 2,5 гады "хатняй хіміі"
ГУБАЗіК затрымаў фітнэс-трэнера за меркаваны ўдзел у акцыях пратэсту