Аляксандр Марозаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Целіца Лідзія

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Марозаў Аляксандр Паўлавіч - студэнт фізічнага факультэта БДУ. Згодна з праўладнымі тэлеграмамі-каналамі быў затрыманы разам з маці за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. 28 лютага 2024 быў асуджаны па адміністрацыйным арт. 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства).

Быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 16 верасня 2024 года справу разглядала суддзя Целіца Лідзія.

12 лістапада 2024 года Мінскі гарадскі суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Лапко Максім.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»