Аляксандр Малікаў

Дата нараджэння: 11 лістапада 1970

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Федаровіч Уладзімір

Пракурор: Мыслівец Мікіта

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

53-гадовага жыхара Вілейкі Аляксандра Анатольевіча Малікава абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. 

Суд Лідскага раёна 24 студзеня 2024 года прызнаў яго вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў і штрафу ў памеры 4 000 рублёў. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Федаровіч, абвінаваўца - пракурор Мікіта Мыслівец.

19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Аляксандра. Старшыня судовай камісіі Васіль Скок.

29 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Паўтара года "хіміі" і штраф у памеры 4000 рублёў: такі вырак вынес суд жыхару Вялейкі

Суд Лідскага раёна 24 студзеня 2024 года вынес прысуд 53-гадоваму жыхару Вілейкі Аляксандру Малікаву, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Федаровіч, абвінаваўца - пракурор Мікіта Мыслівец.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»