Аляксандр Малчанаў

грамадскі актывіст

Былы палітвязень

Дата затрымання: 6 студзеня 2011

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Чэркас Таццяна

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Фота "Радыё Свабода"

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 году. Затрыманы 6 студзеня 2011 года ў сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў знявазе дзяржаўнага сцяга, які ён сарваў з будынка КДБ.

2 сакавіка 2011 года суддзя Фрунзэнскага раёна горада Менска Тацяна Чаркас асудзіла яго на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва. Вызвалены праз памілаванне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»