Аляксандр Мацвееў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Карабліна Наталля

9 ліпеня 2021 года суд Першамайскага раёну Віцебску, разгледзеў крымінальную справу віцябляніна Аляксандра Мацвеева, абвінавачанага паводле арт. 369 КК, прызнаў яго вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Суддзя Наталля Карабліна цалкам задаволіла патрабаванне пракуратуры і прысудзіла Мацвееву адзін год і шэсць месяцаў «хіміі».

Да набыцця прысудам законнай моцы меру стрымання для віцябляніна пакінулі ранейшую – падпіска аб нявыездзе. Арышт, накладзены на маёмасць Мацвеева, суд пастанавіў не адмяняць да выплаты ў дзяржбюджэт 31 рубля 90 капеек пошліны.


З'ехаў у Літву.

Прысуд Аляксандру Мацвееву: паўтара года «хіміі» за абразу супрацоўніка МУС

9 ліпеня суд Першамайскага раёну Віцебску, разгледзеўшы крымінальную справу віцябляніна Аляксандра Мацвеева, абвінавачанага паводле арт. 369. КК, прызнаў яго вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»