Аляксандр Лянько

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата затрымання: 21 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Пракурор: Нічыпарук Цімафей

Справы: Пратэсты Мінск

30-гадовага мінчука Аляксандра Лянько прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса.

Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Падчас паседжання Лянько знаходзіўся пад вартай ў кайданках. Яго затрымалі 25 жніўня 2021 года.

Бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Цімафей Нічыпарук.  

24 лістапада 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна вынесены прысуд. Падчас спрэчак пракурор падкрэсліў, што дзеянні абвінавачанага былі кваліфікаваныя правільна і папрасіў прызнаць яго вінаватым і прызначыць абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ тэрмінам на тры гады — "хіміі". Судддзя Вікторыя Шабуня пахадзілася з тэрмінам, які запрасіў пракурор. Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Таксама суддзя вынесла прыватную пастанову па месцы працы мужчыны праз недастатковую прафілактычную работу. Пазоў Мінсктранса пакінуты без разгляду, ён можа разглядацца ў асобнай грамадзянскай вытворчасці.


Зараз Аляксандр знаходзіцца за межамі Беларусі.

Тры гады "хіміі" за "нязгоду з падлікам галасоў"

24 лістапада 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна вынесены прысуд 30-гадоваму мінчуку Аляксандру Лянько. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Падчас паседжання Лянько знаходзіўся пад вартай ў кайданках. Яго затрымалі 25 жніўня 2021 года.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»