Аляксандр Ледак

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзергачоў Андрэй

Пракурор: Шабека Таццяна

Пра Аляксандра Ледака вядома, што яму 52 гады. Мужчына жыве ў Полацку з 74-гадовай маці, у якой нядаўна здарыўся інсульт, і з братам, які не можа працаваць праз хваробу. Аляксандр разведзены, дзеці ўжо выраслі і з ім не жывуць. Сам ён працуе дворнікам і адзін забяспечвае сябе, маці і брата.

1 лютага 2022 года суд Полацкага раёна і Полацка прызнаў Аляксандра Ледака вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 – «Абраза прадстаўніка ўлады», прызначыўшы яму 2,5 гады хатняй «хіміі». Меру утрымання суд пакінуў ранейшай - падпіска аб нявыездзе і належныя паводзіны да ўступлення прысуду ў законную сілу. Таксама суд абавязаў абвінавачанага выплаціць 1000 рублёў пацярпеламу Камару і 96 рублёў судовых выдаткаў на карысць дзяржавы. Судовае пасяджэнне ўзначаліў суддзя Андрэй Дзергачоў. Бок дзяржабвінавачання падтрымлівала Таццяна Шабека.

«Не ведаў, што слова з Бібліі можа быць непрыстойным». За каментар «Іуда» у Аднакласніках дворніку з Полацка далі 2,5 гады хатняй «хіміі»

Праваабаронцам стала вядома аб выніках судовага пасяджэння, якое прайшло 1 лютага ў судзе Полацкага раёна і Полацка па справе Аляксандра Ледака. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 – «Абраза прадстаўніка ўлады».

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»