Аляксандр Леановіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 лютага 1991
Дата затрымання: 23 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 24 кастрычніка 2023
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Групы: IT-спецыялісты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Сяргеевіч Леановіч быў асуджаны 4 верасня 2023 г. па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) на пяць гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядала ў Мінскім гарадскім судзе Валянціна Зянкевіч.
Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1, дзе даў інтэрв'ю праўладнаму выданню СБ. Працаваў у сферы IT.
12 кастрычніка 2023 г. КДБ унёс Аляксандра ў "Спіс тэрарыстаў".
6 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Рашэнне суда 8 верасня 2023 г. — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі (з адтэрміноўкай).
24 кастрычніка 2023 прайшло пасяджэнне суда на прадмет "вызвалення асуджанага ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, выкананне якога было адтэрмінавана".