Аляксандр Кутас
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1962
Дата затрымання: 1 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 верасня 2022
Суддзя: Блізнюк Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Уладзіміравіч Кутас — бяздомны з Мінску, быў затрыманы паводле артыкула 342-2 Крымінальнага кодэкса за «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў».
Пра Кутаса вядома, што яго 10 разоў кідалі на «суткі» па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) у 2021 годзе. Пратаколы на яго складалі за плакаты, на якіх звычайна быў намалёваны сцяг БССР і напісаныя просьбы аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі за БЧБ-плакат з надпісам: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагера і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь». На Акрэсціна Кутас правёў мінімум 130 сутак арышту. Звычайнае месца затрымання Аляксандра — станцыя метро «Каменная Горка». Там яго месца «заробку». Цэлы дзень ён сядзеў з ламініраванымі таблічкамі, дзякуючы якім і «зарабляў» сабе на жыццё. Аляксандра часам можна было сустрэць з маленькімі жывёламі. Вядома, што Кутас правёў 22 гады ў месцах пазбаўлення волі.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 2 сакавіка 2022 года Аляксандра асудзілі да аднаго года калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне чэрвеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Аляксандра з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.
21 верасня 2022 Аляксандр Кутас быў вызвалены.
МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў былога палітзняволенага ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
У Мінску бяздомнага асудзілі да года калоніі за "неаднаразовае парушэнне парадку пікетавання"
Супраць бяздомнага, якога 10 разоў арыштоўвалі па «народным артыкуле», завялі крыміналку за неаднаразовае «несанкцыянаванае пікетаванне»