Аляксандр Кухаронак
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Групы: Актывісты
Аляксандр Сяргеевіч Кухаронак — адзін з працаўнікоў Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ "Нафтан". Сыйшоў у стачку ў 2020 годзе.
Аляксандра Кухаронка амапаўцы затрымалі ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Ператрусы прайшлі на кватэры Кухаронка ў Наваполацку, ягоных бацькоў у Наваполацку, а таксама ў вёсцы Росіца. Пакуль вядома, што ён абвінавачваецца паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (частка невядомая).
Раней паведамлялася, што сярод затрыманых таксама і жонка Аляксандра – яна на волі. У сям'і – двое непаўнагадовых дзяцей.
Аляксандр Кухаронак – адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе абвясціў стачку на прадпрыемстве. Яго таксама арыштоўвалі па адміністрацыйнай справе – у 2021 годзе ён адбыў 20 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП.
Утрымліваўся ў СІЗА № 2, пасля Аляксандр быў пад хатнім арыштам. Абвінавачванні з яго знялі, зараз Кухаронак на волі.
Новыя акалічнасці затрымання наваполацкіх актывістаў Брыцікавай і Кухаронка
На стачкамаўцаў "Нафтана" Брыцікаву і Кухаронка завялі крымінальныя справы, яны затрыманыя