Аляксандр Клімашэвіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1983
Дата затрымання: 1 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Аляксандр Сяргеевіч Клімашэвіч — жыхар Дзяржынска, затрыманы 1 красавіка 2023 года паводле крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Утрымліваецца ў СІЗА-1.
Шматдзетны бацька пяці дзяцей.
11 жніўня 2023 г. у Цэнтральным судзе Мінска Вікторыя Шабуня асудзіла Аляксандра на 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі". Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.