Аляксандр Кісялёў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 траўня 2002
Дата затрымання: 12 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 красавіка 2023
Суддзя: Ерафееў Яўген
Пракурор: Ціпашкін Ігар
Справы: Пратэсты Жлобін
Аляксандр Аляксандравіч Кісялёў — жыхар Жлобіна, быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў.
Хлопцу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней стала вядома, што на Аляксандра заведзена справа і па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).
25 лютага 2021 года суддзя жлобінскага суда Яўген Ерафееў пастанавіў прызнаць Кісялёва вінаватым і пакараў трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Палітзняволены цалкам адбыў тэрмін і 19 красавіка 2023 г. выйшаў на волю з ПК № 22.
Жлобін: Тры гады калоніі за камень у бок міліцэйскага аўто
Нешта пайшло не так: сведкі не з'явіліся, відэа сапсавалася. Судзяць Аляксандра Кісялёва
Аляксандр Кісялёў: Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў