Аляксандр Храпко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 снежня 1993
Дата затрымання: 16 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 15 сакавіка 2022
Суддзя: Брэган Яўген
Справы: Справа карагодаў
Аляксандр Васільевіч Храпко — жыхар Брэста, фігурант брэсцкай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Утрымліваўся ў СІЗА-6.
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня 2021 вынес прысуды па "карагоднай" крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцейцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня 2020 года ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Яўген Брэган асудзіў Аляксандра Храпко на 1 год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і 15 сакавіка 2022 быў вызвалены з ПК № 5.
"Больш за год пасля вызвалення я спрабаваў аднавіцца", — былы палітзняволены Аляксандр Храпко
"Справа карагодаў" у Брэсце. Што вядома цяпер?
Яшчэ 13 абвінавачаных. У Брэсце пачалі судзіць пятую "партыю" па "справе карагодаў"