Аляксандр Казакевіч
Дата нараджэння: 9 красавіка 1992
Дата затрымання: 12 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Месца зняволення: Следчая турма №8

Аляксандр Казакевіч - музыка з Маладзечна, затрыманы 12 красавіка 2022 пасля ператрусу ў доме. Яму выставілі абвінавачванне па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Мужчыну пераводзяць у жодзінскую турму.
Раней Аляксандр граў у гурце «Канфлікт».