Аляксандр Кашпанаў
Дата нараджэння: 30 студзеня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Маручак Сяргей
Пракурор: Шастачук Наталля
Аляксандра Аляксандравіча Кашпанава ў судзе Брэсцкага раёна прызналі вінаватым па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.
Пракурор Шастачук запрасіў для абвінавачанага Кашпанава два з паловай гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу). Суддзя Маручак 6 красавіка 2021 года вынес менавіта такі прысуд.
У вымушанай эміграцыі.
Два з паловай гады "хіміі" і тысяча рублеў кампенсацыі: берасцейца асудзілі за "негатыўную ацэнку" супрацоўніка РАУС