Аляксандр Касумаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Буднік Наталля

Аляксандра Касумава абвінавачваюць у апаганьванні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці па арт. 341 КК.

Справу разглядала суддзя Наталля Буднік.

Аляксандр Касумаў жыве ў Ляхавічах і да нядаўняга часу працаваў лазеншчыкам.

13 ліпеня суд Ляхавіцкага раёна прызнаў Аляксандра Касумава вінаватым ва ўчыненні злачынства паводле арт. 341 КК "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці", прызначыўшы яму ў якасці пакарання 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У Ляхавічах лазеншчык напісаў некалькі слоў на гаражы і гэтым нанёс шкоду ў 10 рублёў, — 1,5 года "хатняй хіміі"

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разбіральніцтва па справе Аляксандра Касумава, якога абвінавачваюць у апаганьванні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці па арт. 341 КК.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»