Аляксандр Касценка
Былы палітвязень
Дата затрымання: 13 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 жніўня 2022
Дата вызвалення: 26 траўня 2023
Суддзя: Качалава Наталля
Справы: Пратэсты Жлобін
Аляксандр Міхайлавіч Касценка абвінавачаны па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх).
Прысудам суда Аляксандр Касценка прызнаны вінаватым у прад’яўленых яму супрацьпраўных дзеяннях. 13 траўня 2022 г. яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне жніўня 2022 г. стала вядома, што Аляксандра перавялі з СІЗА-3 у папраўчую калонію № 3 (Віцьба).
Па падліках праваабаронцаў, цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
"Гучна выкрыкваў лозунгі, перашкаджаў руху транспарту": яшчэ адзін прысуд жыхару Жлобіна