Аляксандр Карпук

адлічаны студэнт, асуджаны да 2,5 гадоў "хіміі"

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 21 снежня 2001

Дата затрымання: 6 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Аляксандр Карпук. Фота з асабістага архіва былога студэнта

Карпук Аляксандр Васільевіч напрыканцы красавіка 2022 года быў асуджаны судом Заводзскага раёна горада Мінска па арт. 342  КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжана ў выглядзе штрафу, ці арышту, абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін. У выніку суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў ("хімія").

"Тыя, у каго я праходзіў практыкі, асудзілі мяне і выставілі пазоў", — былы палітзняволены студэнт распавёў сваю гісторыю пераследу

Былы палітзняволены і адлічаны студэнт Аляксандр Карпук распавёў "Вясне" сваю гісторыю пераследу.

 

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»