Аляксандр Кардонскі

Дата нараджэння: 31 сакавіка 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Прадун Ірына

Пракурор: Папоў

Аляксандру Валер'евічу Кардонскаму 33 гады, ён працуе вадзіцелем-экспедытарам у прыватнай фірме, мае двух дзяцей і вельмі добрыя характарыстыкі.

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Ірына ПрадунДзяржабвінаваўца - Папоў.

Справа, па якой асудзілі мужчыну, была распачатая ў Віцебску яшчэ у 2020-м годзе за абразу міліцыянта Вольніча, але потым яе перадалі ў Рагачоўскі РОСК. Каментар Аляксандра Кардонскага прычыніў яму «крыўду, сорам, горыч, абурэнне». У выніку, па словах міліцыянта, яму нават прыйшлося звярнуцца па дапамогу да псіхолага. Пацярпелы заявіў, што ў якасці маральнай кампенсацыі за абразу ён патрабуе 1500 рублёў.

22 снежня суд Рагачоўскага раёна вынес вырак. Аляксандра Кардонскага прызналі вінным ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Два гады «хіміі» за каментар «на кол». Яшчэ аднаго беларуса судзілі за абразу міліцыянта Вольніча

22 снежня 2021 года суд Рагачоўскага раёна вынес вырак па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»