Аляксандр Каратчэня

Дата нараджэння: 28 лютага 1967

Дата затрымання: 17 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 11 жніўня 2022

Суддзя: Пракаповіч Вольга

Фота "Лидер-пресс"

Аляксандр Адамавіч Каратчэня — жыхар Салігорска, асуджаны паводле арт. 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі).

Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня 2020 года паблізу крамы "Цэнтральны" ў Салігорску, супрацоўнікі РАУС хацелі затрымаць Каратчэню. Той, не жадаючы быць затрыманым за адміністрацыйнае правапарушэнне і дастаўленым у РАУС для высвятлення асобы і іншых абставінаў, катэгарычна адмовіўся прайсці з міліцыянтамі. Ён выказаўся ў іх адрас нецэнзурнай лаянкай. Перашкаджаючы свайму затрыманню, наўмысна нанёс двум супрацоўнікам АУС ўдары рукамі ў вобласць галавы, чым прычыніў ім пабоі і фізічны боль. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 363 Крымінальнага кодэксу.

На відэа затрымання ж бачна, што амапаўцы наляцелі на Каратчэню і збілі яго. А тое, што ён нібыта таксама наносіў ўдары — не відаць.

17 лютага 2021 года суддзя абвясціў прысуд: адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2000 рублёў кожнаму пацярпеламу супрацоўніку: Арцёму Міхеду і Аляксею Капачэню.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, палітвязень скончыў адбываць пакаранне і ў жніўні 2022 г. выйшаў з ПК № 3.

"Сядзеў на лаўцы, адпачываў... амапаўцы наляцелі і збілі". Новы суд у Салігорску

Суд Салігорскага раёна 5 лютага пачынае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Суд па справе Каратчэні: пракурор просіць паўтары гады калоніі, 69 работнікаў "Беларуськалія" паставілі подпісы ў яго падтрымку

У судзе Салігорскага раёна 15 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Прысуд Каратчэню: Сядзеў на лаўцы, адпачываў... Наляцелі, збілі і... асудзілі

У судзе Салігорскага раёна 17 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»