Аляксандр Кандорскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Прадун Ірына

Пракурор: Папоў

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Аляксандру Кандорскаму 33 гады, ён працуе вадзіцелем-экспедытарам у прыватнай фірме, мае двух дзяцей і вельмі добрыя характарыстыкі.

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Ірына ПрадунДзяржабвінаваўца - Папоў.

Справа, па якой асудзілі мужчыну, была распачатая ў Віцебску яшчэ у 2020-м годзе за абразу міліцыянта Вольніча, але потым яе перадалі ў Рагачоўскі РОСК. Каментар Аляксандра Кандорскага прычыніў яму «крыўду, сорам, горыч, абурэнне». У выніку, па словах міліцыянта, яму нават прыйшлося звярнуцца па дапамогу да псіхолага. Пацярпелы заявіў, што ў якасці маральнай кампенсацыі за абразу ён патрабуе 1500 рублёў.

22 снежня суд Рагачоўскага раёна вынес вырак. Аляксандра Кандорскага прызналі вінным ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу.

Два гады «хіміі» за каментар «на кол». Яшчэ аднаго беларуса судзілі за абразу міліцыянта Вольніча

22 снежня суд Рагачоўскага раёна вынес вырак па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»