Аляксандр Юранаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Пракурор: Фартушняк Яўген

Абвінавачанаму Аляксандру Юранаву 57 гадоў, у яго трэцяя непрацоўная група інваліднасці. Мужчына даглядае амаль сляпога 83-гадовага бацьку, а незадоўга да суда ён адмовіўся ад шпіталізацыі ў сувязі з перадінсультным станам, бо хацеў асабіста ўдзельнічаць на судовым пасяджэнні па сваёй справе. Абвінавачванне ў публічнай абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ) Аляксандру Анатольевічу прад'явілі яшчэ ў сакавіку 2021 года.

Судовае пасяджэнне ўзначальваў суддзя Шаршнёў, бок дзяржабвінавачання прадстаўляў пракурор Фартушняк. Падсудны свае правы на судзе спрабаваў абараніць самастойна.

Прысуд абвясцілі 9 снежня 2021 года. Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі яму тры гады “хатняй хіміі”. Кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу суд пастанавіў пакрыць у поўным аб'ёме - выплаціць 1500 рублёў міліцыянту плюс 87 рублёў дзяржпошліны.

Цікава, што ў якасці гледачоў на паказальным судовым пасяджэнні, у асноўным, былі людзі, якія ужо мелі праблемы з законам і стаяць на розных уліках. Прысутнічалі нават журналісты Першага канала Гомельскага тэлебачання, але здымалі толькі гледачоў, бо на здымку іншых удзельнікаў судовага працэсу ў іх не было дазволу.

У Гомелі абвінавачанаму з інваліднасцю ў перадінсультным стане прысудзіілі тры гады «хатняй хіміі» за адно слова ў Аднакласніках

Прысуд абвясцілі 9 снежня. Праваабаронцам падрабязнасці гэтага судовага пасяджэння сталі вядома крыху пазней. Не расказаць пра іх «Вясна» не магла.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»