Аляксандр Яцэнка
Дата нараджэння: 25 красавіка 1978
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Палякова Вікторыя
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Чацвёртага кастрычніка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва завочна асудзілі Аляксандра Мікалаевіча Яцэнка. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядзела суддзя Вікторыя Палякова.
Апроч гэтага, ён мусіць выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (восем тысяч рублёў), матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў і дзяржпошліну — 120 рублёў. Пацярпелым стаў Аляксандр Цеплякоў. Вядома, што Яцэнку судзілі таксама за каментары ў бок супрацоўніка Пухавіцкага АУС Маркава, намесніка МУС Мікалая Гарпянкова, супрацоўніка ГУБАЗіКа Лапчынскана, начальніка аднаго з аддзелаў АУС Савецкага раёна Качука, міністра МУС Кубракова і камандзіра спецназа Гаўрылава.
Вядома, што кватэра Яцэнкі была арыштаваная.
25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вялікі штраф і два гады калоніі: у Магілёве адбыўся чарговы завочны суд