Аляксандр Івулін

футбаліст, журналіст, блогер

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 жніўня 1992

Дата затрымання: 3 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 17 лютага 2023

Суддзя: Шаціла Сяргей

Пракурор: Маліко Анастасія

Групы: Блогеры, Журналісты, Спартсмены

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ліам Макартур, дэпутат шатландскага парламента

Аляксандр Івулін. Фота з сацыяльных сетак

Аляксандр Мікалаевіч Івулін — футбаліст "Крумкачоў", журналіст Tribuna.com, аўтар Youtube-канала "ЧестнОК".

Яго, а таксама аператара Яраслава Пісарэнку затрымалі ў кватэры 3 чэрвеня. На наступны дзень журналіста асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне кватэры. Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў. Стала вядома, што Аляксандра перавялі ў СІЗА №1 па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На пачатку снежня 2021 стала вядома, што справу Аляксандра перадалі ў пракуратуру, а 22 снежня яе накіравалі ў суд

17 студзеня 2022 у судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Сяргей Шаціла пачаў разгляд крымінальнай справы Аляксандра Івуліна. Пракурор запрасіў для яго 2 гады калоніі. Менавіта такое пакаранне 19 студзеня 2022 і было прызначанае Аляксандру.

У сярэдзіне лютага 2022 Аляксандр быў пераведзены з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6.

29 сакавіка 2022 г. Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу Аляксандра Івуліна. Суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пастанавіла пакінуць прысуд у сіле.

У сярэдзіне красавіка 2022 г. Аляксандра этапавалі ў ПК № 22.

МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла палітвязня ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і ў лютым 2023 г. выйшаў на волю.

Спартыўнага журналіста і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна пакаралі калоніяй

"На гэтым матчы сабралася вельмі шмат людзей. Хочацца адзначыць, што там не было ніякіх эксцэсаў, ніякіх правапарушэнняў, ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Людзі проста кайфавалі ад беларускага спорту і рабілі з гэтага сапраўдную культуру. Таму я б вельмі папрасіў вас, высокі суд, не пазбаўляць мяне магчымасці працягваць рабіць беларускі футбол лепшым і дазволіць зрабіць так, каб я не атрымаў пазбаўленне волі і працягнуў сваю кар'еру футбаліста".

Тайм-аўт у судзе над спартыўным журналістам Аляксандрам Івуліным

Судовае пасяджэнне па крымінальнай справе вядомага спартыўнага журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна 18 студзеня доўжылася 10 хвілін.

У Мінску пачаўся суд над спартыўным журналістам і блогерам Аляксандрам Івуліным

Падтрымаць Івуліна прыйшлі лёгкаатлетка Надзея Астапчук, а таксама сябры і сваякі журналіста. Беларускую фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую не пусцілі ў залу пасяджэння.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»