Аляксандр Іваноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 студзеня 1962
Дата затрымання: 4 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 21 красавіка 2024
Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Аляксандр Уладзіміравіч Іваноў — жыхар Гомеля, працуе начальнікам аддзела кадраў (HR) IBA-Gomel. 4 жніўня 2022 года каля 6:30 раніцы ў кватэру да актывіста ўварваліся сілавікі ў камуфляжы. Быў праведзены ператрус, у выніку якога знайшлі бчб-сімволіку. Пасля Іванова павезлі на допыт.
Мужчыну затрымалі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за фота і відэа вайсковай тэхнікі, дасланае "экстрэмісцкім каналам".
8 снежня 2022 г. суддзя Гомельскага абласнога суду Аляксей Хлышчанкоў прызначыў палітвязню два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 28 лютага 2023 г.
Аляксандра этапавалі ў наваполацкую ПК № 1 у сакавіку 2023 г.
21 красавіка 2024 г. выйшаў на волю.
"Два самалёты ляцяць на поўдзень": усяго 5 словаў — і цэлыя два гады турмы
За гэтую фразу гэткім чынам пакаралі праграміста Аляксандра Іванова.