Аляксандр Шпарло
Дата нараджэння: 27 верасня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жуковіч Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Анісько Анастасія Леанідаўна і Шпарло Аляксандр Іванавіч былі асуджаныя ў судзе Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 14 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Жуковіч Алена.
Сілавікі затрымалі мужчыну і дзяўчыну, якія падчас пратэстаў у 2020 годзе далі інтэрв'ю Onliner. Як паведаміла "Наша Ніва", затрыманыя — 32-гадовая Анастасія Анісько і 35-гадовы Аляксандр Шпарло. Аляксандр — мінчук, вучыўся ў БДУІР. Анастасія з Віцебшчыны, але ў апошнія гады жыла і працавала ў Мінску. "Пакаяльнае відэа" з Аляксандрам апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы 6 лютага. Вечарам у той жа дзень сілавікі паведамілі, што Анастасію арыштавалі на 10 сутак.
5 красавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Асуджаны да "хатняй хіміі", тэрмін не вядомы.
Сілавікі затрымалі мужчыну і дзяўчыну, якія падчас пратэстаў у 2020 годзе далі інтэрв'ю Onliner
Як паведаміла "Наша Ніва", затрыманыя — 32-гадовая Анастасія Анісько і 35-гадовы Аляксандр Шпарло.