Аляксандр Іода
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 траўня 1976
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Галаўкова Вера
Справы: Данаты, Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Аляксандр Віктаравіч Іода быў затрыманы ў сакавіку 2023 г. Асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 342 і арт. 361-2 КК. 16 і 18 кастрычніка 2023 года справу разгледзела суддзя Вера Галаўкова. Асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі на 3,5 гады. Адбываў тэрмін у ПК № 1.
22 снежня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд.
12 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Выйшаў на волю па памілаванні 4 верасня 2024 г.