Аляксандр Ільін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 красавіка 1981
Дата затрымання: 6 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жывіца Алена
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Васільевіч Ільін — саліст гурта Nizkiz.
Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня 2024 году. Тады ў Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня 2024 году над музыкамі адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Іх справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова. ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае відэа» з затрыманымі музыкамі гурта. Іх вымусілі сказаць, што яны «выйшлі на вуліцу для ўдзелу ў беспарадках і спявалі песні для пратэстуючых, у тым ліку для Белсат», і што яны «бліжэйшыя 5 гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі». Затрыманых таксама прымусілі праспяваць радок са сваёй знакамітай песні «Правілы», кліп на якую знялі падчас акцый пратэстаў.
Пазней стала вядома, што супраць музыкантаў распачалі крымінальную справупаводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
На час суда быў пераведзены з турмы № 8 у СІЗА № 1.
Асуджаны 20 сакавіка 2024 года да 2,5 год "хатняй хіміі".
12 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".