Аляксандр Гузанаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 траўня 1997
Дата затрымання: 25 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Дата вызвалення: 20 траўня 2023
Суддзя: Манжос Арцём
Справы: Пратэсты Гомель
Аляксандр Аляксандравіч Гузанаў быў затрыманы ў Гомелі 25 студзеня 2022 года.
Гомельская міліцыя апублікавала відэа жорсткага затрымання хлопца: некалькі сілавікоў накінуліся на яго і паклалі тварам у снег, а затым пацягнулі ў машыну. Аперацыю праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК і АМАП. На відэа хлопец адказвае, што не ведае, за што яго затрымалі. Па сведках міліцыянтаў, летам 2020 года хлопец пакідаў у мясцовым чаце паведамленні з парадамі «збірацца па купках у кожным раёне, а потым натоўпам у цэнтр», а аўтамабілістам — «кідаць машыны на дарозе» на цэнтральных вуліцах.
У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, хлопца змясцілі пад варту.
13 красавіка 2022 г. у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся разгляд справы. Прысуд — 1 год і 6 месяцаў у калоніі. Тэрмін Аляксандр адбываў у ПК № 22.
Вызвалены ў траўні 2023 г.