Аляксандр Губейка

актывіст БСДГ (Грамада) і прафсаюзу РЭП

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 сакавіка

Дата затрымання: 21 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 кастрычніка 2022

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Групы: Актывісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Андэрс Эстэрберг, дэпутат шведскага парламента

Аляксандр Фёдаравіч Губейка 60-гадовы мінчук, 37 гадоў ён працуе на вытворчасці. Акрамя таго, ён актывіст палітычнай партыі БСДГ (ГРАМАДА) і незалежнага прафсаюзу РЭП.

Губейку абвінавацілі па артыкуле аб гвалце над супрацоўнікам міліцыі. Паводле абвінавачвання, на акцыі пратэсту ў падтрымку палітвязняў 4 кастрычніка 2020 г. падчас затрымання Аляксандр Губейка аказваў супраціў і два разы ўдарыў камандзіра аддзялення АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Андрэя Кавалёва (прозвішча і імя былі зменены), спрабаваў вырвацца, хапаўся за абмундзіраванне. Віну Губейка не прызнаў.

Нягледзячы на разыходжанні ў паказаннях пацярпелага міліцыянта, 21 студзеня 2021 Аляксандра Губейку асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць 2500 рублёў кампенсацыі пацярпеламу Кавалёву.

Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і 15 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 17.

60-гадовы мінчанін атрымаў два гады калоніі за два ўдары амапаўцу

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 21 студзеня абвясцілі прысуд 60-гадоваму Аляксандру Губейка, абвінавачанаму ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка Амапу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Губейка два гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»