Аляксандр Гладкіх

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 верасня 1961

Дата затрымання: 15 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 11 верасня 2023

Суддзя: Іванюценка Станіслаў, Лапко Максім

Пракурор: Ласіца Мікалай

Аляксандр Андрэевіч Гладкіх быў асуджаны за абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча.

У Рэчыцкім раённым судзе 1 лістапада 2021 г. намеснік пракурора Рэчыцкага раёна Мікалай Ласіца папрасіў суд пакараць Гладкіх абмежаваннем волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

У выніку пасяджэнняў Станіслаў Іванюценка прызначыў Аляксандру Гладкіх пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама абавязаў выплаціць Вольнічу 1500 рублёў кампенсацыі “маральных пакутаў”.  

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на пачатку 2023 г. адбыўся суд па замене Аляксандру абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ № 36 у Мінску.

Цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю ў верасні 2023 г. 

Рэчыца: двум мужчынам прысудзілі абмежаванне волі за абразу даішніка Вольніча

У Рэчыцкім раённым судзе 1 і 2 лістапада вынесеныя два прысуды за абразу прадстаўнікоў ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Абодва працэсы вёў суддзя Станіслаў Іванюценка.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»